Польская кінаакадэмія прапанавала вылучыць Сянцова на Нобелеўскую прэмію міру



Польская кінаакадэмія разгледзіць кандыдатуру ўкраінскага палітвязня Алега Сянцова,  які аб’явіў галадоўку ў расейскай калоніі, для прадстаўлення на Нобелеўскую прэмію міру. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт акадэміі.

28 жніўня былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса падтрымаў заклік Польскай кінаакадэміі.

„Я выступаю ў абарону ўкраінскага рэжысёра Сянцова … Я глыбока перакананы, што дзеянні Сянцова прадстаўляюць усе ідэалы, якія матывавалі мяне падчас маёй мірнай барацьбы за будучыню свету.”

Міністр культуры Украіны Яўген Нішчук адзначыў у Facebook, што навіна аб вылучэнні Сянцова павінна стаць вядомай ва ўсім свеце і дапаможа выратаваць жыццё ўкраінскаму рэжысёру. „Алег як ніхто іншы годны такой адзнакі”, – падкрэсліў ён.

gordonua.com

Фота DW