ЕБРР пачне крэдытаваць у беларускіх рублях



Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пачне крэдытаваць у беларускіх рублях, паведамілі ў прэс-службе банка.

Падпісанне пагаднення аб прадастаўленні крэдытных ліній у беларускіх рублях МТБанку і БНБ-Банку адбудзецца 30 жніўня. Такім чынам, ЕБРР упершыню ў гісторыі прадаставіць фінансаванне ў беларускіх рублях.

Паміж ЕБРР і беларускімі ўладамі ў верасні 2017 года падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні, які накіраваны на пашырэнне крэдытавання ў мясцовай валюце і ўмацаванне ўнутраных рынкаў капіталу. Падпісанне мемарандума пацвярджае абавязацельства банка прадастаўляць даступныя крэдыты беларускім банкам, мікрафінансавым арганізацыям і малым прадпрыемствам у рамках праграмы ЕБРР у нацыянальнай валюце. Яна была створана для мінімізацыі слабаабароненасці прадпрыемстваў у краінах аперацый ЕБРР адносна курсавой валацільнасці.

Беларусь з’яўляецца членам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця з 1992 года. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ЕБРР інвесціраваў больш за 2 млрд еўра ў 95 праектаў у розных сектарах эканомікі краіны.

zviazda.by