Берасцейскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі журналісткі



Берасцейскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай з Бярозы. Суддзя Руслана Сянько, здавалася, з разуменнем выслухала паясненні Шчапёткінай наконт незаконнасці яе пакарання і зачытала рашэнне, якое ўжо было загадзя падрыхтаваным.

Суддзя Сянько не патлумачыла свайго рашэння, хаця Шчапёткіна яе прасіла аб гэтым. Такое рашэнне суда выклікала крытыку людзей, што прыйшлі падтрымаць журналістку:

Журналісты-фрыалансеры, як прамень святла у цёмным каралеўстве. Ідзе тэндэнцыя на знішчэнне незалежных журналістаў. І мы, грамадзянская супольнасць, абавязаны падтрымліваць іх і абараняць.

У нас суды служаць дзяржаве, уладзе, але ніяк не людзям.

3 жніўня суддзя Бярозаўскага суда Алена Нямкова пакарала Тамару Шчапёткіну штрафам у 25 базавых велічынь за працу без акрэдытацыі на Беларускае Радыё Рацыя.

Тамара Шчапёткіна не згодна з такім рашэннем. Яна будзе звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя