На стадыёне ў Берасці з’явіцца прэміум-зона для заўзятараў



1 верасня на стадыёне абласнога спартыўнага комплексу «Брэсцкі» ў рамках Чэмпіянату Беларусі па футболе ФК «Дынама Брэст» будзе прымаць у сябе ў гасцях «Мінск». Тут жа размесціцца прэміум-зона для заўзятараў, арганізаваная лічбавым тэлебачаннем VOKA сумесна з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

– З’яўленне VIP-месцаў на стадыёнах, дзе будуць праходзіць матчы Чэмпіянату Беларусі і Лігі Нацый УЕФА з удзелам беларускай зборнай, стала падарункам заўзятарам у гонар запуску часткі «Наш футбол» лічбавага тэлебачання VOKA. Тут фанаты могуць знайсці ўсю цікавую інфармацыю аб ходзе Чэмпіянату: анлайн-трансляцыі ўсіх матчаў «Беларусбанк – вышэйшая ліга», архівы гульняў, навіны футбола, расклад матчаў і турнірную табліцу, – расказалі арганізатары.

Паглядзець гульню ў незвычайных абставінах змогуць самыя азартныя і вясёлыя заўзятары. Каму пачуццё гумару і веды пра беларускі футбол прынясуць поспех на гэты раз, вызначаць вынікі конкурсу, які праводзіць лічбавае тэлебачанне VOKA. Для ўдзелу трэба запоўніць рэгістрацыйную форму, а таксама прыдумаць уласны жарт, анекдот або мем пра беларускі футбол.

zviazda.by