Крэатыўны цэнтр культуры рыхтуецца да новага сезону
З 7 верасня пачынаецца новы культурніцкі сезон у Крэатыўным цэнтры культуры ў Бельску Падляшскім. Тэатральныя прэм’еры ў выкананні групы “The M.A.S.K.”, якая дзейнічае пры Крэатыўным цэнтры, канцэрты і праграмы вядомых акцёраў польскай сцэны, фестывалі. Гэта ўсё знайшлося ў новай культурніцкай праграме Крэатыўнага цэнтра. “Мы атрымалі фінансаванне на новае тэхнічнае абсталяванне, што паднясе ўзровень нашых мерапрыемстваў,” – кажа Матэўш Сахажэўскі з аб’яднання «Крэатыўны Бельск Падляшскі»:
— Нам удалося атрымаць сродкі з Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, з фондаў, прызначаных на інфраструктуру і культуру. Прафесійная гукаапаратура, якая дапаможа любому мерапрыемству, якое пройдзе у нас у гэтым сезоне мець прафесійнае гучанне. І кожны артыст, які ў нас з’явіцца будзе задаволены х тэхнічнага боку сваім выступам.
З трэцяга верасня пачынаецца рамонт Бельскага дому культуры, таму некаторыя мерапрыемствы, як “Бардаўская восень”, пройдуць менавіта ў Крэатыўным Цэнтры Культуры.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя