У Русінах працягваюцца лекцыі па вывучэнні малой радзімы



У сядзібе Баранавіцкага Таварыства Беларускай Мовы ў Русінах працягнуўся цыкл лекцый па вывучэнні малой радзімы. Краязнаўца і дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіль Дубейка расказаў прысутным на лекцыі пра грэка-каталіцкую ўніяцкую царкву, якая вярнулася да беларусаў у 90-я гады, кажа старшыня старшыня таварыства Мікалай Падгайскі:

Пачынаючы ад першых ідэй, недзе ў XIV стагоддзі, як гэта ўсё трансфармавалася, як гэта ўсё цяжка вырашалася ў вялікіх спрэчках, і да 1569 года, калі гэтая ўнія была прынята.

Паводле Мікалая Падгайскага, Таварыства беларускай мовы прыкладае шмат высілкаў для вывучэння гісторыі Баранавіцкага раёна. Лекцыі, прысвечаныя гэтай тэме, пачаліся яшчэ ў мінулым годзе. Каб экскурсы ў гісторыю былі жывымі і цікавымі, ужываюцца розныя формы: лекцыі, відэа, выставы, тэатральныя пастаноўкі, вандроўкі, музыка і песні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя