Агучаны шорт-ліст прэміі Гедройца



Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі:

1. Уладзімір Арлоў «Танцы над горадам»,

2. Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Еўропы»,

3. Адам Глобус «Сям’я»,

4. Вінцэсь Мудроў «Забойца анёла»,

5. Павел Севярынец «Беларусалім»,

6. Анка Упала «На заснежаны востраў».

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

Беларускае Радыё Рацыя