МЗС Украіны заявіла пра «катастрафічны» адток насельніцтва
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі пра катастрафічны адток насельніцтва з краіны.
Паводле кіраўніка МЗС Паўла Клімкіна, кожны год з краіны выязджае каля мільёна грамадзян. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала ICTV. Міністр адзначыў, што толькі ў Польшчы пражывае каля 1,4 мільёна ўкраінцаў. Раней паведамлялася, што па статыстыцы ўкраінскага МЗС у Расеі знаходзіцца каля трох мільёнаў мігрантаў з Украіны, а ў Польшчы – да двух мільёнаў. На пачатак года ва Украіне пражывала больш за 42 мільёны пастаянных жыхароў.
Згодна з праведзеным сацыяльнай групай «Рэйтынг» апытаннем, Украіну хацела б пакінуць амаль трэць насельніцтва краіны, большасць жадаючых – рэспандэнты да 35 гадоў.
Фота © Zuma\TASS