Страшныя скульптуры ў дзіцячым парку ў Воршы
Гарадскі парк на беразе Дняпра, перарабілі ў дзіцячы парк „Сказочная страна” да Дажынак 2008-га года, на якія на верталёце прылятаў Аляксандр Лукашэнка.
Уваход у парк і статуя Гулівера.
У 2008 годзе ў парку з’явіліся скульптуры, здольныя напалохаць не толькі дзяцей, але і дарослых. Напрыклад, як гэтая Лісічка-сястрычка.
Кот ў ботах, у параўнанні з ўсімі астатнімі, яшчэ не настолькі жахлівы.
Зноў Лісічка, сюжэт зразумелы. Тая першая з адкрытым ротам, напэўна, з той жа казкі.
А вось героі казкі „Хатабыч” – маскоўскі піянер Волька і чароўная лямпа з Хатабычам. Хатабыч вылазіць з лямпы.
Кракадзіл Гена з Чабурашкам і гармонікам.
І яшчэ страшныя казачныя персанажы. А ўсе сюжэты з казак і мульфільмаў, папулярных у СССР ў 70-ыя гады.
Беларускае Радыё Рацыя