Village-fest – свята традыцыйнага мастацтва
Праект «TRADYCYJA» распачынае серыю незвычайных імпрэз-канцэртаў з удзелам лепшых фолькавых і аўтэнтычных калектываў з Беларусі і замежжа.
Фестываль “Village-фэст”- гэта не толькі выступы цікавых гуртоў, але і майстар-класы, супольныя спевы ды танцы, традыцыйныя стравы і атмасфера беларускай вёскі.
Усё гэта адбудзецца 29 верасняў жывапісным месцы – вёсцы Стойлы, што знаходзіцца на мяжы Белавежскай пушчы.
У праграме:
– Канцэрт польскага фольк-калектыва «Z lasu» (Варшава), палескіх гуртоў “Церабяначка” і „Чабатухі” (Пінскі раён)
– Майстар–клас па прыродным голасе ад Сержука Доўгушава (гурт Vuraj)
– Спеўны сход: спяваем палескія песні разам з носьбітамі
– Палескае застолле
– Выстава-продаж твораў майстроў-рамеснікаў
– Спектакль “Прытулак памяці”, прысвечаны “знікаючым” вёскам і Народнаму майстру Міколу Тарасюку
– Экскурсія „Стойлы – ядлаўцовы гай”
– Майстар-клас Народнага майстра Беларусі, разьбяра Уладзіміра Чыквіна „Ядлаўцовыя таямніцы”
– Дзіцячыя забавы
квіткі: https://goo.gl/forms/91hPV2RJADFXATDE2
Усяго 60 месцаў!
Арганізатар фестывалю «Village-фэст» — праект
Tradycyja (facebook.com, vk.com).
Беларускае Радыё Рацыя