У Гомелі рамантуюць „Вечны агонь”
Комлекс знаходзіцца ў Гомелі на Плошчы Працы („Площадь Труда”) на скрыжаванні праспекта Леніна з вуліцай Інтэрнацыянальнай, Працоўнай („Трудовой”), Камунараў і Кірава.
Плошча атрымала сваю назву ад таго, што ў дарэвалюцыйныя часы на ёй праходзілі мітынгі пратэстаў рабочых і чыгуначнікаў. І да Другой сусветнай вайны на Плошчы стаяла скульптура гіганцкага пралетара.
Пры СССР каля Вечнага агня была Ганаровая варта №1 – увесь год зранку да вечара, у любое надвор’е тут неслі варту школьнікі і школьніцы старэйшых класаў з розных школ горада, якіх здымалі з вучобы на 10 дзён. Цяпер варта з’яўляецца толькі на святы.
Вечны агонь гарыць, нягледзячы на рамонтныя працы.
Гомель быў вызвалены ад фашыстаў 26 лістапада 1943 года. Мемарыяльны комлекс зроблены, як братэрская магіла вызваліцеляў. На помніку ёсць адзнака „Брацкая магіла 1943-1944 год”.
Беларускае Радыё Рацыя