Аўтаматчыкі каля Слонімскага райвыканкама
У пятніцу, 7 верасня, бліжэй да абеду, слонімцы былі здзіўлены, калі ўбачылі аўтаматчыкаў каля дзвярэй Слонімскага райвыканкама.
На пытанне, што здарылася, адзін з аўтаматчыкаў сказаў, што ў Слонім едзе міністр абароны Рэспублікі Беларусь. Але самога міністра абароны Андрэя Раўкова ўбачыць не ўдалося. Відаць, яго візіт у Слонім незапланаваны і тэрміновы, звязаны з суіцыдам вайскоўца Аляксандра Арлова са Слонімскай 11-й механізаванай брыгады.
Нагадаем, што 5 верасня ў вайсковай частцы 33933 Слонімскага гарнізона павесіўся 20-гадовы вайсковец Аляксандр Арлоў з Карэліцкага раёна. Да заканчэння службы юнаку заставалася крыху больш за паўгода.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота gs.by