Кніга Віктара Саяпіна да юбілея Гародні



Выдавецтва „Юрсапрынт” выдала кнігу гарадзенскага гісторыка Віктара Саяпіна, які ў лютым 2017 года сышоў з жыцця. Саяпін быў адным з самых вядомых аўтараў гістарычных кніг пра горад. Гэта я ж кніга пра тыя мясціны, пра якія пры жыцці пісаў ён сам.

Пра кнігу распавядае выдавец, дырэктар выдавецтва „Юрсапрынт” Аляксандр Рыжы:

– Кніга Саяпіна “Мой дом, мая вуліца, мой горад” трохі адаптаванае выданне для гарадзенцаў і гасцей горада. У ім распавядаецца шмат цікавостак пра наш горад, пра тое, што страчана, пра тое, што мы на жаль зараз не маем. Кніга выдадзена ў вельмі цудоўным вялікім фармаце, на крэйдаванай паперы, з цікавымі каляровымі архіўнымі здымкамі.

Для гісторыка Андрэя Чарнякевіча – гэта кніга, як памяць пра славутага гарадзенца:

– Гэта кніга адметна постаццю аўтара. Віктар Юрьевіч Саяпін – гэта выдатны беларускі гісторык. Гэта з’ява ў жыцці нашага горада. Ужо прайшло больш за год, як аўтар сышоў з жыцця. Яскравы напамін пра тое, што некаторыя постаці, як Віктар Юрьевіч, застаюцца з намі. Фактычна гэта дыялог, які працягваецца нават зараз, калі яго ўжо няма побач.

Першая прэзентацыя кнігі пройдзе 15 верасня а 14.00 у парку Жылібера ў межах II фестывалю кнігі „Кніжныя скарбы Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня