Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Орлі



Сёння, 8 верасня, ды заўтра, у нядзелю 9 верасня, у Орлі пройдуць Еўрапейскія Дні Спадчыны. У праграме – перформансы, паказ фільмаў, этна-моды ды выставы, майстар-класы па старадаўніх танцах з калектывам “Гістарыён” з Беларусі.  “Запрашаем прыняць удзел у нашай гістарычнай гульні,” – кажа дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Орлі Анна Несцярук:

– У гэтыя два дні можна паўдзельнічаць у квэст-гульні, дзе кожны, хто прыедзе, возьме ў нас фолдэр і пройдзе па ўсіх загадках, якія мы падрыхтавалі. І прынясе ў гмінны Асяродак культуры гэты фолдэр з правільным словам. Гэтых смелых людзей чакаюць узнагароды.

Сёлетняя тэма Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ў Польшчы – “Незалежная для ўсіх”, і звязаная са 100-годдзем незалежнасці Польшчы. Ваяводскае адкрыццё мерапрыемства пройдзе сёння ў Васількаве. У Орлі мерапрыемствы пачынаюцца а 13-й.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя