Французы заспяваюць у дворыку “Цудоўні”
Фолькавы гурт з Парыжа Taraf Emiliou / „Тараф Эміля” c удзелам музыкаў з Ліды – прадставяць у Гародні ў дворыку “Цудоўніі” праект „KoloFan”. Музыкі, а гэта 2 скрыпкi і гітары, заграюць традыцыйны фольк розных народаў.
Пра будучы канцэрт распавядае кіраўнік гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня” Андрэй Несцяровіч:
– Гэта будзе вольны канцэрт у дворыку “Цудоўні” ад французскага этна-фольк гурта. Цікава, што сярод удзельнікаў гэтага гурта адна лідчанка. І яны прыедуць з традыцыйнымі спевамі Балкан, польскай музыкай, крыху габрэйскай, румынскай і балгарскай. І гэта будзе проста класная нагода і магчымасць пазнаёміцца з музыкай умоўна бліжэйшага замежжа проста ў цэнтры горада сярод дня.
Пачатак выступу музыкаў з Францыі 9 верасня а 16-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня