Беларусы выйшлі на першае месца сярод замежнікаў, якія наведваюць Кіеў
Беларусы выйшлі на першае месца сярод замежнікаў, якія наведваюць Кіеў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.
Сярэднестатыстычны беларускі турыст спыняецца ва ўкраінскай сталіцы на два-тры дні, прытым найчасцей – па дарозе на чарнаморскія курорты Адэскай ці Херсонскай абласцей. Найбольшым попытам карыстаюцца хостэлы і прыватныя кватэры, якія нашыя землякі здымаюць праз інтэрнтэт.
Кіеў вабіць беларускіх турыстаў найперш суадносна невысокімі коштамі, даволі развітай турыстычнай інфраструктурай, а таксама багаццем гістарычнай спадчыны. Спіс турыстычных аб’ектаў, абавязковых для наведвання беларусаў у Кіеве, выглядае так: Кіева-Пячорская лаўра, Майдан Незалежнасці, Падол, Міхайлаўскі Златаверхні манастыр. У сярэднім за два-тры дні беларуская сям’я з трох чалавек траціць ва ўкраінскай сталіцы ад 100 да 150 еўра.
Сярод іншых украінскіх гарадоў, папулярных у беларусаў, – Чарнігаў, Львоў і Адэса.
Беларускае Радыё Рацыя