У Лідзе прайшла аўтограф-сесія пісьменнікаў Гарадзеншчыны
8 верасня ў Лідзе сябры Таварыства Беларускай Мовы і Саюзу беларускіх пісьменнікаў правялі вулічную прэзентацыю часопісаў, газет і кніжак. Жыхары Ліды і госці фэсту, які праходзіў у гэты дзень у горадзе, на імправізаванай выставе маглі пазнаёміцца з беларускамоўнымі краязнаўчымі і літаратурнымі выданнямі, атрымаць аўтографы некаторых аўтараў. Упершыню была прадстаўлена новая кніга „Сімвал веры” пісьменніка Валянціна Дубатоўкі, кіраўніка абласнога аддзялення СБП.
Музычнае суправаджэнне невялікай выставы беларускага друкаванага слова забяспечыў лідскі бард Сяргей Чарняк.
Беларускае Радыё Рацыя