У Лепелі адсвяткавалі Дзень горада



Гэта, канешне, не фэст “У госці да Лепельскага Цмока”, куды людзі прыходзяць добраахвотна. Але, нягледзячы на добраахвотна-прымусовае наведванне, на гэты раз таксама было што паглядзець ды паслухаць. Свята адкрылі духавыя аркестры Заслонаўскага гарнізона і музычнай школы мастацтваў, дэфіле мажарэтак і заезд байкераў.

Як зазначылі іншагароднія госці свята, прыемна, што ўсе выступы на плошчы Свабоды былі звернутыя да звычайных гледачоў, а не да трыбуны. Гэта ўражвае.

Свае меркаванні наконт свята выказалі і мясцовыя жыхары:

– Усё вельмі прыгожа, нам усё спадабалася. Дзеці спадабаліся з аркестраў, асабліва ў сініх строях дзяўчынкі – вельмі прыгожыя барабаншчыцы.

– Мы тут пад прымусам, абавязкова павінны тут знаходзіцца. Я б не знаходзілася тут, але неабходна, вось і знаходжуся. Кожны год адно і тое ж, нічога цікавага тут няма.

– Шмат атракцыёнаў для дзяцей, бо так іх няма, а на такія святы для дзяцей вельмі шмат арганізавана: розныя каруселі, арэлі, паскакаць, пабегаць можна дзецям. Розныя смачняшкі цікавыя таксама.

Падчас свята адбыліся паказальныя выступы ваенных разведчыкаў, пераможцы абласнога конкурсу “Аўталедзі-2018”, забег на абцасах. Прайшлі выставы ваеннай, сельскагаспадарчай і тэхнікі МНС, фотасушка, восеньскі кірмаш. Цікавыя пляцоўкі зладзілі Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж, дом рамёстваў і мясцовы дом культуры. Свята завяршылася канцэртам ансамбля народнай музыкі “Свята”, феерверкам і дыскатэкай.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя