ДАІ будзе паляваць на пешаходаў без флікераў



На Берасцейшчыне ў сувязі з надыходам восеньска-зімовага перыяду Дзяржаўная аўтаінспекцыя правядзе праверку, каб выявіць ці карыстаюцца пешаходы ў цёмны час сутак святлоадбіваючымі элементамі.

За адсутнасць флікераў прадугледжаны штраф, адзначае інспектар Віктар Гарбацэвіч:

– За невыкарыстанне святлоадбіваючых элементаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання адміністрацыйнага спагнання ад аднаго да трох базавых велічыняў. Пешаход, які знаходзіцца без святлоадбіваючага элемента пры гэтым знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, таксама штраф ад трох да пяці базавых велічыняў. Трэба памятаць, што гэта ваша бяспека.

Ад пачатку года на дарогах Берасцейшчыны адбылося 112 аварый з удзелам пешаходаў у выніку якіх 23 чалавекі загінулі і 94 атрымалі рознай ступені траўмы. 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя