Дамова на перабудову Бельскага дома культуры – падпісаная



10 верасня, у Бельску Падляшскім дырэктар Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік афіцыйна падпісала дамову з фірмай, якая перабудуе Бельскі Дом Культуры:

Сёння падпісалі дамову з фірмай, якая будзе будаваць наш Бельскі дом культуры. Спаўняюцца мае мары, і не толькі мае. Я думаю, што таксама ўсіх бяльшчан, бо ўсе заслугоўваюць, каб узнік сапраўдны Цэнтр культуры, у якім змесцяцца ўсе, усе будуць мець месца, каб займацца, прыходзіць на заняткі: і дарослыя, і дзеці, каб нарэшце прыходзіць у сапраўдны кінатэатр.

Інвестыцыя будзе каштаваць амаль 25 мільёнаў злотых, а час яе рэалізацыі гэта 15 месяцаў. Праз гэты час установа будзе функцыянаваць у будынку, у якім раней была школа. Першыя будаўнічыя працы пачнуцца 1 кастрычніка.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя