У МЗС Польшчы больш няма тых, хто працаваў у камуністычных ведамствах



За апошнія гады міністэрства замежных спраў Польшчы абнавілася амаль цалкам, з ведамства сышлі выпускнікі МГІМО, распавёў кіраўнік МЗС Польшчы Яцак Чапутовіч.

„Можна сказаць, што каманда кіраўнікоў міністэрства змянілася амаль на 100%”, — адзначыў Чапутовіч падчас выступу ў дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, паведамляе Twitter ведамства.

„Цяпер на кіруючых пасадах — у краіне або за мяжой — няма тых, хто працаваў у камуністычных ведамствах або быў выпускніком маскоўскага МГІМО”, — падкрэсліў міністр. Ён дадаў, што з 2016 года МЗС Польшчы прыняў на працу 435 новых супрацоўнікаў.