Справы 1937-39 г. “Навука нянавісці”. Як у СССР культывавалі варожасць да замежнікаў і замежжа



Ужо напачатку трыццатых гадоў слова “іншаземец”гучала ў Савецкім Саюзе пагардліва, а нешматлікія іншаземцы выклікалі падазронасць. Іншаземец амаль напэўна быў шпегам, дыверсантам ці, як мінімум носьбітам чужынскай ідэалогіі. Нават тыя замежныя камуністы, якія ўцяклі ў СССР па палітычных матывах ці прыехалі ў краіну пераможнага сацыялізма будаваць Днепрагэс і Гомсельмаш, не лічыліся стоадсоткава “сваімі”.

Слова “Захад” ужо тады мела не столькі геаграфічны, колькі ідэалагічны сэнс; пад Захадам меліся на ўвазе абсалютна ўсе капіталістычныя краін Еўропы, ад Нарвегіі да Грэцыі, а таксама ЗША і Канада. У савецкіх літаратуры, кінематографе і газетах пра “Захад” выказваліся выключна здзекліва, з падтэкстам перавагі – маўляў, “у советских собственная гордость, на буржуев смотрим свысока!..»

* * *

 

У трыццаць сёмым годзе ў СССР узнялася чарговая хваля шпіёнаманіі. Пільныя савецкія грамадзяне вышуквалі генеялагічныя карані суседзяў і саслужыўцаў і пісалі даносы – “ён прыхаваны паляк”, “ён грэк”, а “ён – немец”. У кантэксце даносаў гэта былі сінонімы слова “шпегун”.

А ўжо людзі з несавецкімі пашпартамі былі проста стоадсоткавымі агентамі варожых выведак…

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 

ЦИРКУЛЯР

Народного Комиссара Внутренних Дел Союза ССР

№ 67

22 августа 1937 г.

 

Установлено, что подавляющее большинство иностранцев, живущих в СССР, являются организующим началом шпионажа и диверсий.

Основным способом борьбы с преступной деятельностью иностранцев, понятно, является агентурно-следственная работа НКВД.

Однако, серьезным орудием в наших руках является возможность административными мерами ослабить действие этого шпионско-диверсионного очага.

ПРЕДЛАГАЮ

  1. Впредь, путем отказов в продлении видов на жительство, после истечения срока их действия, выдавать иностранцам выездные визы.
  2. В первую очередь прекратить продление видов на жительство иностранно-подданным Германии, Польши, Японии, Италии, Австрии, Аргентины, Болгарии, Венгрии, Голландии, Дании, Кубы, Латвии, Литвы, Манчжоу-Го, Мексики, Румынии, Финляндии, Швейцарии, Эстонии, Югославии

(…)

  1. Порядок ареста и привлечения к ответственности иностранцев остается прежней

(…)

 

Заместитель Народного Комиссара Внутренних Дел                                     Бельский

 

У асобную катэгорыю траплялі так званыя “нацмэны” з ліку тых жа палякаў, немцаў, грэкаў ці балгараў. Гэта былі “прыхаваныя” замежнікі, якія, безумоўна, толькі і чакалі акупацыі савецкай тэрыторыі ворагамі.

Калі савецкі грамадзянін, хай нават народжаны ў Менску ці ў Магілёве,  запісаны “палякам”, то не можа быць, каб ён не шпегуніў на карысць бела-фашысцкай Дэфензівы! А калі такога яшчэ не выкрылі, то толькі таму, што недастаткова пільна сачылі…

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 

ОПЕРАТИВНЫЙ ПРИКАЗ НАРОДНОГО КОМИССАРА

ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

11 августа 1937 г.

№ 00485

 

Рассылаемое вместе с настоящим приказом закрытое письмо о фашистско-повстанческой, шпионской, диверсионной, пораженческой и террористической деятельности польской разведки в СССР, а также материалы следствия по делу «ПОВ» вскрыли картину многолетней и относительно безнаказанной диверсионно-шпионской польской разведки на территории Советского Союза.

(…)

Основные контингенты польской разведки ускользнули даже от оперативного учета (из общей массы перебежчиков из Польши, насчитывающей примерно 15 000 человек, учтено по Союзу только 9 000 человек…)

ПРИКАЗЫВАЮ

  1. С 20 августа 1937 г. начать широкую операцию, направленную к полной ликвидации местных организаций «ПОВ» (…)
  2. Аресту подлежат:

а) выявленные в процессе следствия и до сих пор не розысканные активнейшие члены “ПОВ” (…)

б) все оставшиеся в СССР военно-пленные польской армии

 

Такім чынам, прыналежнасць да палякаў (праўдзівая ці не – няважна) ужо была складам злачынства. Злачынных палякаў (а таксама немцаў, балгараў, грэкаў, кітайцаў і гэтак далей) судзілі звычайнымі “двойкамі” і “тройкамі”, як і савецкіх грамадзянаў.

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 

ЦИРКУЛЯР

Народного Комиссара Внутренних Дел Союза ССР

 

(…)

В дополнении к Приказу Народного Комиссара Внутренних Дел Союза ССР № 00606 от 17 сентября 1938 г.

РАЗЪЯСНЯЕТСЯ

Рассмотрению особых троек на местах подлежат дела в отношении лиц, арестованных в (…) отношении всех лиц польской, немецкой, латышской, эстонской, финской, болгарской, македонской, греческой, румынской, иранской, афганской и китайской национальностей (…)

Кроме приговоров по первой и второй категориям, а также решениям о возвращении дел на доследование (…), Особые тройки могут выносить приговора о заключении в исправтрудлагерь на срок до 5 лет, о высылке в определенный пункт СССР, об отдаче под гласный надзор по месту жительства обвиняемого и об освобождении из-под стражи с зачетом в наказание срока предварительного заключения

(…)

 

Да канца трыццатых гадоў былі расстраляныя ці адпраўленая ў лагеры абсалютная большасць замежнікаў, якія здуру прыехалі ў СССР, ці проста перабеглі мяжу, каб атрымаць палітычны прытулак. Гэта тычыцца і кіраўнікоў Камуністычнага Інтэрнацыянала, заснаванага Леніным, і размаітых камуністаў з Заходняй Еўропы, Блізкага Усходу і Злучаных Штатах, якія папнуліся ў Савецкі Саюз будаваць сацыялізм, і тых жа нямецкіх, швэйцарскіх і амерыканскіх інжынераў, якія праектавалі і будавалі флагманы савецкай індустрыі.

Дакладная колькасць ахвяр “нацыянальных аперацый НКВД” невядомая, але толькі па справе “Польскай Арганізацыі Вайсковай” цягам 1937-1938 гадоў было асуджана ажно 101 965 “польскіх шпіёнаў”, прытым сярод “агентаў белапанскай Варшавы” часта і густа сустракаюцца этнічныя беларусы.

Шпіёнаманія, а таксама аперацыі НКВД супраць іншаземцаў і “нацыянальных меншасцяў” сталі тым «пажыўным булёнам», з якога з’явіліся і пасляваенныя “справы касмапалітаў”, “справы эсперантыстаў”, “справы нізкапаклоннікаў перад Захадам” і шмат якія іншыя.

У краіне, якая мяжуе з Беларуссю з Усходу, татальная нянавісць да “Захаду” фармуецца пераважна праз прапагандысцкі тролінг кштлату “Гейропа” і “бездухоўнасць”, а таксама праз тыя самыя абвінавачванні, якія ўжо агучваліся ў савецкіх медыях і дакументах НКВД трыццатых гадоў.

* * *

 

У наступнай перадачы мы прыгадаем суадносна блізкія нам часы ГКЧП, а таксама дазнаемся, як рэспубліканскія органы КГБ СССР здрадзіла партыі і ўраду.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 9

Карыкатура з часопіса “Кракадзіл”скарыстаная ў якасці ілюстрацыі