“Мастацтва дзеля славы Божай”



У Нацыянальным мастацкім музеі Вольга Лабачэўская прэзентавала кнігу-даследаванне “Мастацтва дзеля славы Божай”, прысвечаную саламяным царскім брамам палескіх цэркваў.

– Кніжка “Мастацтва дзеля славы Божай”. Такая назва, якую прыводзіць першы даследчык саламяных брам святар Канстанцін Карпінскі. Я ўзяла яе для кнігі. Гэта іканастасныя брамы і іншыя царкоўна-культавыя прадметы. Кніга падтрыманая Міністэрствам інфармацыі. Інакш бы яе немагчыма было выдаць.

Саламяныя іканастасы, царскія брамы – выключна беларускі, заходне-палескі  феномен, які мае даўнія традыцыі. На сёння захаваліся тры саламяныя царскія брамы.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск