Аўтары прэзентавалі „Каляндар Слонімшчыны”
У Слонімскай цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі “Каляндар Слонімшчыны”, якая нядаўна пабачыла свет у менскім выдавецтве “Кнігазбор”. Кнігу прэзентавалі яе аўтары – Уладзімір Хільмановіч з Гародні і Сяргей Чыгрын са Слоніма.
Выступоўцы адзначылі, што адна з найважнешых задач календара – гэта адлюстраваць і паказаць асноўныя канкрэтныя падзеі і гады жыцця, а таксама дзень і месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны. Падобным календаром сёння не можа пахваліцца ні адзін райцэнтр. Таму добра было б, каб у кожным раёне Беларусі выйшлі падобныя календары, і каб іх жыхары памяталі і ўшаноўвалі знакамітых людзей і адзначалі важныя даты і юбілеі.
Уладзімір Хільмановіч і Сяргей Чыгрын адказалі на шматлікія пытанні прысутных, пакінулі аўтографы на кнігах, а Уладзімір Хільмановіч падараваў бібліятэцы і свае ранейшыя выданні.
[Not a valid template]
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара