Розныя перспектывы і розны падыход да гісторыі
Розныя перспектывы і розны падыход да гісторыі. У Беластоку сустрэліся навукоўцы з чатырох краін, каб дыскутаваць пра падзеі, звязаныя са стагоддзем незалежнасці Польшчы. Гэтая дата важная таксама для іншых народаў таму ў канферэнцыі ўдзельнічаюць гісторыкі з Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі. У 1918 годзе незалежнасць атрымалі таксама Літва і Беларусь. Паводле Аляксандра Смалянчука з інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, розны падыход да гісторыі, нават сярод навукоўцаў гэта нармальная з’ява.
— Тут вельмі цяжка ад таго адысці. Калі берас ацэньвае падзеі 1918 года, ці паляк іх ацэніць, ці літовец, дык пры ўсім жаданні быць нейкім абсалютна аб’ектыўным, гэтага абсалютна немагчыма дасягнуць. Ну бо ты маеш нейкае выхаванне, ты належыць да нейкай нацыі і гэта заўсёды ўплывае на цябе. Вельмі важна ў гэтай сітуацыі, ведаць погляды іншых.
Міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да стагоддзя атрымання незалежнасці Польшчы, праходзіць ва Універсітэце ў Беластоку ў будынку Гістарычна-сацыялагічнага факультэта. Сёння другі дзень навуковай сустрэчы. Між іншым пра школьныя падручнікі ў Беларусі пасля 1918 года раскажа Станілсаў Рудовіч з Беларускага інстытута дакументацыі і архівізацыі. Пачатак канферэнцыі ў 9.30.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток