Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця заяўляе пра рэкордныя інвестыцыі ў Беларусі



З пачатку года банк падпісаў у Беларусі 16 праектаў на 230 мільёнаў еўра, гэта значыць на канец года партфель бягучых праектаў банка ў Беларусі вырасце да 700 мільёнаў.

Мінулым годам інвестыцыі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця склалі ўсяго 163 мільёны еўра. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску 14 верасня заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Алекс Піваварскі:

З такіх цікавых дамоў па прыцягненні сумесна з намі новых крэдытаў, так званых сіндыкаваных, для банка «Белінвест». Мы спадзяёмся, сёлета таксама падпісаць праект па Менскім водаканале, сумесна з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. І шмат, можа не такіх буйных праектаў, абмяркоўваецца з прыватным сектарам. У прынцыпе, у нас працягваецца вельмі актыўная дзейнасць і рыхтуецца вялікі набор праектаў з дзяржаўным сектарам.

Што да ўдзелу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў капітале дзяржаўнага «Белінвестбанка», то кіраўнікі ЕБРР разлічваюць завяршыць зделку да канца 2018 года. Паводле Алекса Піваварскага, прынцыповых рознагалоссяў з урадам у ЕБРР няма, засталіся тэхнічныя пытанні.

У 2015 годзе ЕБРР і ўрад Беларусі падпісалі мемарандум па прыватызацыі «Белінвестбанка». ЕБРР можа набыць 25% акцый «Белінвестбанка», каб сумесна з урадам і Нацбанкам завяршыць перадпрадажную падрыхтоўку беларускага банка.

Поўны матэрыял слухайце ў далучынум гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя