Справы 1991 г. “Справа ГКЧП”. Як рэспубліканскія УКГБ за тры дні здрадзілі савецкай імперыі



З усяе сусветнай балетнай спадчыны савецкі чалавек больш за ўсё любіў “Лебядзінае возера” Пятра Ільіча Чайкоўскага. Ранішняя трансляцыя гэтага твора звычайна азначала, што ў СССР сканаў чарговы Генеральны сакратар ЦК КПСС, і што наступны, мажліва, павядзе дзяржаву прагрэсіўнейшым накірункам. Так, прынамсі, было ў 1982-1985 гадах, калі цягам трох гадоў адзін за адным памерлі трое кіраўнікоў СССР.

 18 жніўня 1991 года ад восьмай раніцы ўсе “кнопкі” тэлевізараў СССР былі перакамутаваныя на Першы агульнасаюзны канал, па якім дэманстравалі культавы балет. Неўзабаве, аднак, высвятлілася, што прычына чарговага паказа “Лебядзінага возера” не чарговая смерць чарговага Генсэка, а стварэнне Дзяржаўнага Камітэта па Надзвычайнаму Становішчу.

Па тэлебачанні былі зачытаныя “Зварот да савецкага народа” і “Пастанова ГКЧП № 1”, у якіх выразна прачытвалася імкненне захаваць савецкую імперыю ўсімі даступнымі спосабамі.

* * *

Старэйшае пакаленне напэўна добра памятае, як адрэагавалі на маскоўскія падзеі ў Беларусі. Увечары 18 жніўня на Плошчы перад Домам Ураду адбыўся мітынг супраць узурпатараў улады. Мітынг не стаў шматлікім: па-першае, усе інфармацыйныя каналы былі перакрытыя, па-другое – людзі элементарна баяліся выходзіць на вуліцы.

Пакуль не рассакрэчана ніводнага дакумента пра ролю ў тых падзеях КГБ пры СМ БССР. Але, сыходзячы з аналагічных дакументаў Дзяржбяспекі, рассакрэчаных у архівах СБУ, можна змадэляваць, як паводзілі сябе беларускія чэкісты.

Параз два дня пасля стварэння ГКЧП сітуацыя “на месцах”, як падавалася ў тэрытарыяльных КГБ, выглядала цалкам падкантрольнай Маскве. І таму чэкісцкая справаздача была абсалютна вернаподданіцкай.

 

20 августа 1991 г.

 

«Об обстановке в республике в связи с созданием ГКЧП»

 

Органами КГБ, МВД и Прокуратуры республики совместно с военными округами осуществляются мероприятия по упреждению экстремистских проявлений, особенно с использованием оружия, выявлению и пресечению подстрекательских действий, недопущению вмешательства в деятельность органов власти со стороны опасных и коррумпированных элементов (…) Повсеместно организовано слежение за развитием ситуации.

(…)

Определенная часть населения (в основном представители интеллигенции) расценивают создание ГКЧП как антиконституционный акт, могущий привести к гражданской войне, установлению военной диктатуры (…) Особенно озабочены складывающейся ситуацией криминальные элементы из числа «теневиков» и кооператоров.

(…)

С учетом складывающийся обстановки Комитетом Госбезопасности (…) совместно с органами Прокуратуры и МВД принимаются меры, направленные на недопущение в республике дестабилизирующих обстановку процессов.

 

Председатель Комитета                                         Н. Голушко

 

З “інфармацыйнага паведамлення” вынікае як мінімум дзве высновы.

Першая. Тагачасны Старшыня КГБ пры СМ УССР генерал Мікалай Галушка застаўся верным ГКЧП, Крамлю і Лубянцы.

Другая. У якасці “патэнцыйных ворагаў” разглядаюцца “прадстаўнікі інтэлігенцыі”, а таксама “крымінальныя элементы”, куды запісалі, у тым ліку, і людзей з прыватнага бізнэсу, цалкам дазволенага ў познім СССР.

Якой была рэакцыя на маскоўскія падзеі 18 жніўня ў КГБ пры СМ БССР? Безумоўна, такой жа самай. Тагачасныя беларускія ўлады былі амаль цалкам пракрамлёўскімі. Вярхоўны Савет БССР Дванаццатага склікання таксама быў пракрамлёўскім – калі не браць пад увагу дэпутацкую групу ў 28 чалавек пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка. Наўрадці тагачасны старшыня беларускага КГБ Эдуард Шыркоўскі нават у думках меў нейкія іншыя планы, акрамя падтрымкі самазванага Дзяржаўнага Камітэта па Надзвычайнаму Становішчу, куды, дарэчы, уваходзіў і Старшыня КГБ СССР Уладзімір Кручкоў.

Але па хуткім часе сітуацыя кардынальна змянілася. “Рэжым ГКЧП” шпокнуў мыльнай бурбалкай. Змоўнікі, у тым ліку і таварыш Кручкоў, былі арыштаваныя, і кіраўнікі рэспубліканскіх КГБ, напэўна, ў роспачы прыгадвалі “інфармацыйныя паведамленні”, якія пісалі два-тры дні таму.

Роўна праз два дні ўсё той жа старшыня КГБ пры СМ УССР генерал Мікалай Галушка падпісаў такі дакумент:

 

22 августа 1991 г.

 

«Об обстановке в республике»

 

Поступающая информация свидетельствует о том, что население республики с большой тревогой и озабоченностью следит за ситуацией в стране, осуждает авантюристические действия государственных лиц, пытавшихся совершить государственный переворот. Многие высказывают опасения, что связанные с этим трагические события, произошедшие в г. Москве, могли привести к дальнейшей эскалации напряженности и к столкновениям.

(…)

Многие лидеры различных политических течений осуждают позицию Верховного Совета Украины, считая ее выжидательной, способствующей антиконституционным действиям незаконно созданного ГКЧП.

(…)

Каких-либо экстремистских или антиконституционных действий (…) не зафиксировано.

(…)

 

Председатель Комитета                                                                     Н. Голушко

 

Пра “крымінальных элементаў” з ліку кааператараў, а таксама пра “экстрэмістаў” з інтэлігенцыі і нацыянальна зарыентаваных грамадзянаў у інфармацыйным паведамленні Дзяржбяспекі няма ані слова. Затое старшыня рэспубліканскага КГБ называе крамлёўскае кіраўніцтва, загады якога яшчэ заўчора выконваў, “дзяржаўнымі асобамі, якія здейснілі авантурыстычныя дзеі”, прытым дзеі характэрызуюца, як “дзяржаўны пераварот”, а ГКЧП – “незаконным” і “антыканстытуцыйным”.

Якой магла быць рэакцыя на правал ГКЧП у беларускіх чэкістаў? Імаверна, такой жа самай, хіба што лексіка інфармацыйных паведамленняў не была такой радыкальнай…

Такім чынам, усяго за два дні УКГБ пры “саюзных рэспубліках” цалкам адвярнуліся ад “саюзнага кіраўніцтва”, прытым – без усялякага ўмяшальніцтва ЦРУ, Масада, Мі-5 і Сусветнай Закулісы.

Галоўнымі наступствамі правалу ГКЧП сталі абсалютная страта аўтарытэту маскоўскай улады, ганебны развал савецкай імперыі, ціхая смерць КГБ СССР і стварэнне ў незалежных дзяржавах новых органаў дзяржаўнай бяспекі. У большасці постсавецкіх краінаў спецслужбы адыйшлі ад савецкіх стандартаў; яны не займаюцца барацьбой з палітычнымі апанентамі, а ахоўваюць суверэнітэт і нацыянальную бяспеку.

Сучасныя беларускія спецслужбы – напэўна, адзіныя на постсавецкім абшары, якія захавалі адыёзны назоў “КГБ”, пад якім і пагэтуль займаюцца палітычным вышукам паводле андропаўскіх стандартаў. А шмат якія супрацоўнікі тых спецслужбаў, безумоўна, песцяць у галовах сакральныя для іх словы “Дзяржынскі”, “Масква” і “Лубянка”.

* * *

 

У наступнай перадачы мы з вамі прыгадаем падзеі верасня 1939 года.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 1914

Фотаздымак Уладзіміра Кармілкіна з сайта vytoki.net скарыстаны ў якасці ілюстрацыі