На берасцейскім заводзе АКБ будзе абсталяванне з 1990-х?



Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, падазраюць што будучая вытворчасць будзе нізкатэхналагічнай. Пра гэта яны паведамілі пад час прэс-канферэнцыі якая праходзіла ў рэдакцыі „Брестской газеты”.

Яны звярнулі ўвагу на той факт што ў 2014 годзе быў зачынены падобны завод у ўкраінскім Дняпры, які працаваў там ад пачатку 2000-х. Падрабязней развівае тэму Дзмітрый Бекалюк:

—  Тое абсталяванне, адно з асноўных, якое плануецца паставіць, гэта інфармацыя знаходзіцца ў праекце, гэта распрацоўка 1996  года. У гэтага вытворцы гэта была першая распрацоўка, потым ідуць распрацоўкі 2000 года, 2005, 2010, але тут 96-га года. І тут таксама паралель з “Веста-Днепр”, якое пабудавалася ў 2003 годзе і там абсталяванне 90-х гадоў. Адпаведна ў нас вельмі грунтоўныя падазрэнні што гэта будзе ўжыванае абсталяванне, завезенае пад выглядам новага.

„Таксама выклікае здзіўленне адносна невысокі кошт будаўніцтва Берасцейскага заводу, які заяўлены як высокатэхналагічны і запрашэнне на магчымую працу ў Беларусь дняпроўскіх спецыялістаў”, – дадалі праціўнікі будаўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце