Стала вядома канкрэтнае месца нараджэння славутага пастара Беларусі



Загадчык аддзела гісторыі Беларусі новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Андрэй Унучак на навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны” у Дзятлаве, якая адбылася ў пятніцу, 14 верасня, выступіў з дакладам, прысвечаным Лукашу Дзекуць-Малею (1888-1955). У сваім дакладзе Андрэй Унучак паведаміў, што адзін з самых славутых пратэстанцкіх пастараў Беларусі Лукаш Дзекуць-Малей нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Шастакі Дзятлаўскага раёна. Раней заўсёды паведамлялася, што Лукаш Дзекуць-Малей нарадзіўся ў Слоніме, іншыя крыніцы пісалі, што ён нарадзіўся ў Слонімскім павеце, але дзе канкрэтна – ніхто не ведаў. Цяпер месца нараджэння вядома – гэта вёска Вялікія Шастакі Дзятлаўскага раёна. На жаль, пра свайго знакамітага пастара жыхары Дзятлава і вёскі Вялікія Шастакі нічога не чулі і не ведаюць.

Лукаш Дзекуць-Малей у 30-гадовым узросце пачаў служэнне справе незалежнай Беларусі. Ён удзельнічаў у органах кіравання Беларускай Народнай Рэспублікі, адстойваў права на родную мову для беларускі вучняў і настаўнікаў, неаднаразова за гэта сядзеў у турмах. У 1920-1924 гадах Лукаш Дзекуць-Малей пераклаў 17 рэлігійных брашур на беларускую мову, у тым ліку разам з Антонам Луцкевічам выдаў у 1931 годзе “Новы Запавет і Псальмы”. 

Памёр і пахаваны Лукаш Дзекуць-Малей у Гданьску (Польшча).

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя