Суд па справе Алеся Меха перанесены на 11 снежня



Суддзя Пятро Цімашэнка пагадзіўся з хадайніцтвам выклікаць у суд сведкаў, якія пазначаны ў пратаколе – супрацоўнікаў  міліцыі Свіслацкага РАУС. Паводле Меха, пратакол складалі без яго і гэтых сведкаў ён не ведае ды не бачыў, адрас дамашні напісаны няправільна:

У сувязі з адсутнасцю доказаў маёй віны ў гэтым пратаколе і саміх матэрыялах справа ўвогуле павінна быць скасавана.

– Я бацька Сашы Меха. Вельмі непакоіць мяне ўсё тое, што робіць наша ўлада. Як зразумець гэты рэжым? Што яны робяць, што яны думаюць? Няўжо яны хочуць зрабіць другі Майдан у Беларусі?

Алесь Мех з сынам Антонам звінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

IMG_8399

Штогод актыўныя грамадзяне наведваюць магілу Віктара Каліноўскага, брата Кастуся, ускладаюць кветкі на памятных месцах, звязаных з паўстаннем.  Судзяць за гэта ўпершыню, адзначае Алесь Мех.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя