«Бабуліну крынку» пусцілі ў Расею



Расейскія спажыўцы пралабіравалі аднаўленне паставак сухога малака з Беларусі.

Забарона Рассельгаснаглядам паставак у Расею сыру, масла, тварагу і натуральнамалочнай прадукцыі з ААТ «Бабуліна крынка» адменена, паведамляе ведамства.

Пакуль застаюцца ў сіле абмежаванні на пастаўкі прадукцыі, якая перавозіцца налівам, у тым ліку ў спажывецкай тары аб’ёмам больш за 2,5 літра.

«Бабуліна крынка» пазбавілася магчымасці прадаваць сваю прадукцыю ў Расею ў канцы студзеня 2018 года. Падставай для гэтага стала выяўленне Рассельгаснаглядам антыбактэрыйнага прэпарата норфлоксацын у сухім малацэ.

З 15 верасня забарона спыніла дзейнічаць. Такое рашэнне прынята на падставе гарантый беларускага Мінсельгасхарча, а таксама з улікам матэрыялаў, прадстаўленых „у адпаведнасці з Дарожнай картай двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры зняцця ўзаемных абмежаваных мер па пастаўках малочнай прадукцыі на 2018 год”. Пры гэтым, у адпаведнасці з Дарожнай картай, Рассельгаснагляд пакідае за сабой права правесці сумесную інспекцыю прадпрыемства.

Забарона на пастаўкі беларускага сухога малака балюча ўдарыў па расейскіх кандытарам, якія нават звярнуліся да прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай вырашыць сітуацыю. Асацыяцыя прадпрыемстваў кандытарскай прамысловасці «Асконд», у якую ўваходзяць Mars, Nestle, «Аб’яднаныя кандытары» і інш., заявіла аб дэфіцыце сухога малака, справакаванай рашэнне Рассельгаснагляду. Як сцвярджалі расейскія кандытары, расейскае сухое малако на 15-20 працэнтаў даражэй за беларускае і ў цэлым яго недастаткова, каб задаволіць попыт.

ej.by