Ратавальнікі дасталі з калодзежа вяскоўца на Гарадзеншчыне



Пра інцыдэнт паведаміла жыхарка вёскі Дробышы Іўеўскага раёна.

Як мяркуецца, мужчына 1978 года нараджэння зваліўся ў 7-метровы калодзеж, калі вымаў вядро з вадой і не змог самастойна выбрацца з яго, паведамілі ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС. Пацярпелы прабыў у вадзе каля 20 хвілін, трымаючыся за трос з вядром.

Мужчыну дасталі за пяць хвілін з дапамогай лесвіцы-штурмоўкі. Яго шпіталізавалі з моцным пераахалоджваннем.

naviny.by