У Вільні абмяркуюць праблему смяротнага пакарання
Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні сумесна з Freedom House запрашае на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы „Вышэйшая мера”. Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, распавядзе пра актуальныя навіны і адкажа на пытанні пра праблему смяротнага пакарання:
– Ідэя – праінфармаваць і расказаць пра сітуацыю са смяротным пакараннем у нашай краіне. Нягледзячы на міжнародныя дамовы, на тое, што былі зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН звароты тых жа Грунова і Селюна, і яны ўсё роўна былі расстраляныя, Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы. Мы будзем расказваць пра сітуацыю, якая адбываецца зараз.
Сваякі палітвязняў падзеляцца асабістымі гісторыямі і поглядамі на салідарнасць міжнароднай супольнасці. Мерапрыемства, арганізаванае з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, адбудзецца 9 снежня ў 14:00 у Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сойма Літоўскай Рэспублікі ў Вільні, Пасля дыскусіі ў Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца адкрыццё выставы беларускага фотажурналіста Сяргея Балая “Вышэйшая мера”.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя