У лесе пад Гародняй дачнік знайшоў дзяўчынку
У лесе пад Гародняй дачнікі знайшлі дзяўчынку: яе маці заснула на пікніку, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Самотную дзяўчынку каля вёскі Каробчыцы 18 верасня каля 14:30 сустрэў дачнік. Ён звярнуўся ў міліцыю. Маці ўдалося адшукаць.
Высветлілася, што яна была з кампаніяй на пікніку і выпіўшы спіртнога заснула, а бацька пакінуў застолле раней. Дзяўчынка засталася адна і сышла ў лес.
Маці дзяўчынкі накіравана на агляд. Дзіця знаходзіцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Міліцыя праводзіць праверку.