За слонімскую “чупакабру” даюць 500 рублёў
Тым, хто зловіць ці застрэліць слонімскую “чупакабру”, абяцаюць узнагароду 500 рублёў. Але пакуль злавіць невядомага звера, які ноччу палюе на хатніх жывёл на Слонімшчыне, не ўдаецца. У вёсках па-ранейшаму знікаюць сабакі, каты і іншыя жывёлы. Паляўнічыя ўпэўненыя, што гэта справа мацёрага ваўка. Але злавіць яго ў ваколіцах вёсак Дзераўная, Загрыцькава, Дуброўшчына ніхто не можа. Выяўлены сляды драпежніка, скуль звер выходзіць. Узмоцнена начное паляванне і назіранне. Але “чупакабра” ў сіло не трапляе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота knews.by