Бельскія вучні атрымалі гарадскія стыпендыі



У гарадской управе Бельска Падляшскага прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендый імя Яна Паўла ІІ. За выдатныя вынікі ў навуцы стыпендыі атрымалі 23 вучні з пачатковых школ Бельска Падляшскага.

“Сёлета найбольш стыпендыятаў мела Пачатковая школа №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы, але ў кожнай адукацыйнай пляцоўцы знайшоўся хаця б адзін стыпендыят,” – кажа бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

– Каб атрымаць стыпендыю, трэба быць лаўрэатам ваяводскага конкурса, мець добрыя адзнакі і добрыя паводзіны ў школе. Наш горад плаціць гэтыя стыпендыі 12 месяцаў у год. Стыпендыя можа мець тры квоты – гэта 100 злотых у месяц, калі вучань з’яўляецца лаўрэатам аднаго конкурсу, 150 злотых, – калі лаўрэат двух конкурсаў і 200 злотых –  трох і больш.

Стыпендыятаў выбірае дырэктар школы, а аб прызначэнні грашовай узнагароды вырашае бургамістр.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя