Прэзентацыя апошняга нумара “ARCHE”



На менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы прэзентавалі апошні – глянцавы, нумар часопіса “ARCHE”: “Гісторыя БНР у карцінках”. Гаворыць шэф-рэдактар выдання Алесь Пашкевіч:

Нумар, які мы прэзентуем, – гэта юбілейны нумар да 20-годдзя часопіса. Мала якому недзяржаўнаму часопісу ў нашых умовах удалося столькі ператрываць. Нумар 157 – пэўная з’ява ў гісторыі беларускага кнігадруку. Раней мы такіх не выдавалі: у нас былі больш тэкставыя выданні, дзе тэксту было больш, чым малюнкаў. Гэту нумар мы выдалі ўжо так, каб яго было прыемна ўзяць у рукі, пагартаць, паменш чытаць, пабольш глядзець. Ён так і называецца “БНР. Гісторыя ў карцінках”.

Наведвальнікі імпрэзы мелі магчымасць набыць не толькі выданні “ARCHE”, але і другі нумар новага часопіса “Наша гісторыя”, што з’явіўся літаральна напярэдадні імпрэзы ў ТБМ.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара