Арт-Сядзіба распачала серыю сустрэч з «Беларускамоўнымі»



У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Сярод іншых пытанняў будзе і тое, якую мову людзі лічаць роднай, на якой размаўляюць. У звязку з гэтым «Арт-сядзіба» запачаткавала серыю сустрэч «Беларускамоўныя».

«Мы хочам даказаць, што размаўляць па-беларуску гэта натуральна», — кажа дырэктар «Арт-Сядзібы» Алесь Снег:

Мы вырашылі запусціць цэлую кампанію, каб людзі ў перапісе называлі сваёй роднай мовай беларускую. Кожную сераду ў «Арт-Сядзібе» будуць праходзіць такія сустрэчы, дзе будуць абавязкова два госці, якія будуць размаўляць па-беларуску. Хочам паказаць, што беларускамоўных людзей шмат і яны ў розных сферах, каб натхніць іншых размаўляць па-беларуску.

Першымі гасцямі гэтай серыі імпрэз 19 верасня сталі лідар гурта Znich Алесь Таболіч і студэнтка БДУ Марына Дубатоўка. Падчас вечарыны яны распавялі, як пачалі размаўляць па-беларуску, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся, ці здолелі натхніць іншых перайсці на родную мову.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алена Вільтоўская, Беларускае Рады Рацыя