Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале турніру ў Японіі



Беларуска Вікторыя Азаранка  выйшла ў чвэрцьфінал буйнага турніру серыі WTA ў сталіцы Японіі Токіо.

У 1/8-й фіналу Азаранка (на сёння 63-я ракетка свету) у дзвюх партыях дастаткова ўпэўнена ўзяла верх над аўстралійкай Эшлі Барці (17-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Лік па сетах – 6:4, 6:2.

У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з італійкай Камілай Джорджы. У 1/8-й фіналу Джорджы перамагла Каралін Вазняцкі з Даніі.

Беларускае Радыё Рацыя