Пра сябра дыктатараў



Французскі актор Жэрар Дэпард’ё запомніцца не сваім удзелам у фільме “Паліцыя”, за які ён атрымаў Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестываля. Ці ўдзелам у стужцы “Сірано дэ Бержэрак”, за які яго ўзнагародзілі срэбранай прэміяй Канскага кінафестывалю. Жэрар Дэпард’ё запомніцца тым, што сябраваў з не самымі лепшымі кіраўнікамі краін.

Жэрар Дэпард’ё, які адмовіўся ад францускага грамадзянства, назваў сябе грамадзЯнінам свету. Толькі чамусьці гэты свет абмяжоўваецца дыктатарамі. У 2013 годзе Уладзімір Пуцін прадаставіў актору расейскае грамадзянства. На гэтым падарункі для Дэпард’ё ў Расеі не скончыліся. Ён атрымаў званні “Ганаровы ўдмурт”, “Ганаровы грамадзЯнін Чачэнскай рэспублікі”. Ключы ад пяціпакаёвай кватэры ў Грозным ўручыў яму сам Рамзан Кадыраў.

Праз два гады Жэрар Дэпард’ё наведаў Беларусь. І не проста так. А сустрэўся з саміведаецекім. Тут яго навучылі касіць уручную, накармілі скваркамі з маладой бульбай, напаілі самагонкай і падарылі вышыванку. ГрамадзЯнін свету і тут з радасцю прыняў усе падарункі.

Сяброўскія візіты па краінах, дзе ёсць пытанні з правамі чалавека, у Дэпард’ё працягваюцца. Так, ён паехаў у Паўночную Карэю, каб наведаць мерапрыемствы ў гонар 70-годдзя ўтварэння КНДР. Паўночная Карэя – гэта нават не пуцінская Расея. У дадатак да цяжкага эканамічнага становішча, у КНДР маюцца канцлагеры. Туды змяшчаюць грамадзян за недастатковую любоў да чучхэ. Аднак грамадзянін свету Дэпард’ё не пераймаецца такімі дробязямі. Аўтарытарных краін у свеце шмат. Чакаем на ягоныя візіты туды. Што праўда, жыве Дэпард’ё ўсё-такі ў дэмакратычнай Бельгіі.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ