Сяргей Пятрухін: Самая галоўная зброя супраць беззаконня – галоснасць



Ціск на блогера Сяргея Пятрухіна з боку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў працягваецца ў Берасці.

Супраць актывіста ўзбуджаная крымінальная справа, некалькі разоў дадому прыходзіў АМАП, былі пагрозы ў яго бок. Няглядзечы на гэта, дзеяч ні перад чым не спыняецца, а працягвае змагацца за правы людзей:

– Я звяртаюся ў суды. Адзін суд я амаль выйграў, калі мяне закінулі на 3-е сутак у пастарунак. Зараз буду падаваць позву, каб мне кампенсавалі мае маральныя страты. На амапаўцаў, якія вынеслі мне дзверы, я ўжо занёс скаргу ў суд. Скаржуся на іх дзеянні. Ну і самая галоўная зброя супраць “пярэваратняў”-міліцыянтаў – гэта толькі галоснасць, гэта толькі кіно.

Крымінальная справа на блогера Сяргей Пятрухніа была заведзена некалькі месяцаў таму. Папярэдняе версія падставы да такіх дзеянняў – змест аднаго з відэаролікаў, выкладзеных у Інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце