Міхал Болтрык расказаў у Гайнаўцы пра сваю беларускасць



Дзяцінства ў падляшскай беларускай вёсцы Болтрыкі, беларускасць з якой ішоў праз гады вучобы, беларускія тэмы, якія закранае ў сваёй журналісцкай працы ў штомесячніку „Праваслаўны агляд” – пра гэта журналіст распавёў падчас сустрэчы з цыкла „Кірыліцай пісанае” ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы:

– Ад дзяцінства я беларускасцю дыхаў і толькі па-беларуску мы гаварылі. Цікава, што мае бацькі ніколі не казалі, што яны беларусы. За некалькі месяцаў да смерці мамы, я запытаў: „Мама, а хто ты?”, а яна кажа: „Як гэта хто? Я беларуска”.

Чарговая, апошняя ў гэтым годзе літаратурная сустрэча з цыкла „Кірыліцай пісанае” пройдзе 19 снежня. Тэмай будзе жыццё і творчасць Міколы Гайдука.

DSC_4108

DSC_4111

* * *

Беларускі музей у Гайнаўцы запрашае на чарговую літаратурную сустрэчу з цыкла “Кірыліцай пісанае”. На гэты раз героям сустрэчы будзе журналіст Міхал Болтрык.

Як кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк, сустрэча пройдзе пад назвай “Беларуская тэматыка ў працы Міхала Болтрыка.

– Сім разам героем будзе Міхась Болтрык – журналіст і публіцыст, перакладчык, які распавядзе нам пра беларускія тэмы, якія ён закранаў на працягу сваёй працы ў часопісе. Усіх вельмі сэрдэчна запрашаем.

 2014-12-05_gajko_kirylicaj_pisanaje

Літаратурная сустрэча з Міхалам Болтрыкам пачнецца ў 17 гадзін. Уваход бясплатны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя