У Беларусі збіраюцца ўзмацніць пакаранне за кіраванне аўто ў нецвярозым стане
У Беларусі збіраюцца ўзмацніць пакаранне за кіраванне аўто ў нецвярозым стане. Пра гэта заявіў 20 верасня генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на паседжанні кіраўнікоў пракуратураў краін СНД.
Аляксандр Канюк праінфармаваў аб тым, што зараз прапрацоўваюцца змяненні ў крымінальны закон:
– усталяванне мінімальнага і павелічэнне максімальнага тэрміна пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за «нецвярозае» кіраванне з цяжкімі наступствамі;
– прымяненне безальтэрнатыўнага пяцігадовага тэрміну пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам.