Недазволены ў Гародні канцэрт „Ледзі Панк” адбудзецца ў Беластоку



Не дазволілі ў Гародні, адбудзецца ў Беластоку. Сёння а 18-й гадзіне на беластоцкім Рынку Касцюшкі выступіць легенда польскай сцэны – каманда “Ледзі Панк”.

Канцэрт першапачаткова меўся адбыцца ў Гародні падчас святкавання 30-й гадавіны існавання Саюзу палякаў у Беларусі. Аднак улады не дазволілі здзейсніць мерапрыемства, кажа старшыня Саюзу Анджаліка Борыс:

– Мы хацелі, каб гэты канцэрт адбыўся ў Гародні. Абсалютна не маючы ніякага падтэксту палітычнага. Гурт “Ледзі Панк” у Гародні выступаў 30 гадоў таму. Але аказалася, што гэта немажліва. Мы, канешне, былі гатовыя да таго, што канцэрт можа быць адменены.

Дапамогу аказалі Самакіраванне Беластока ды самаўрад Падляшскага ваяводства. На канцэрт мае прыехаць больш за 500 беларускіх палякаў. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота magazyngitarzysta.pl