Сябра БНФ: Медыцына і адукацыя – гэта прыярытэты



Якія асноўныя прыярытэты павінен падтрымліваць беларускі бюджэт на наступны год. Сябра партыі БНФ Тэльман Маслякоў лічыць адказ відавочным – на яго думку, гэта сферы медыцыны і адукацыі:

– Не толькі рэспубліканскія медыцынскія цэнтры, але і мясцовыя шпіталі ды паліклінікі павінны мець магчымасць набываць сучасную медыцынскую тэхніку і эфектыўныя медпрэпараты. Другім прыярытэтам павінна быць падтрымка сістэмы адукацыі, каб у школах спыніліся грашовыя паборы з бацькоў на патрэбы школ, а ў вышэйшых навучальных установах захаваліся бюджэтныя месцы для студэнтаў. Канешне і работнікі, як у сістэме адукацыі, так і ў сістэме аховы здароўя нарэшце павінны атрымаць годную заработную плату.

Праект бюджэта Беларусі на 2015 год прадугледжвае 1 трыльён 800 мільёнаў рублёў для фармавання сямейнага капіталу. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч перад пачаткам пасяджэння камісіі, на якім разглядаецца шэраг законапраектаў, у тым ліку аб рэспубліканскім бюджэце.

Беларускае Радыё Рацыя