Гадавіна Сталовіцкай бітвы
23 верасня 1771 года, расейскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Казіміра Агінскага ў бітве пад Сталовічамі.
Праз год адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. А праз два дзясяткі гадоў пасля гэтай падзеі Сталовічы ўвайшлі ў склад Расеі.
Паводле ураджэнца Баранавіцкага раёна Сяргея Гоўшы, Сувораў забяспечыў сабе перамогу парушэннем рыцарскага канону аб неправядзенні ваенных дзеянняў уначы. І вельмі ганебна для беларусаў лічыць да гэтага часу Суворава сваім героем :
— Бітва можа і не была б прайграная, калі б Сувораў не напаў як бандыт уночы. А не было б паразы пад Сталовічамі, калі б сітуацыя і бітва склалася інакш, гісторыя майгла б пайсці па-іншаму.
У Сталовічах, пры былым касцёле, у памяць пра тыя падзеі ў 90-я гады ўсталяваны мемарыяльны камень, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:
— Я аб’ехаў усю ваколіцу Сталавіч, шукаючы камень. Я яго знайшоў на ўскрайку поля, у лесе. Пагрузчык падняў, на тралер палажыў. Шыльду зрабілі мастакі.
На шыльдзе напісалі: тут адбылася бітва канфедэратаў Агінскага з войскамі Суворава. Прымацаваць яе таксама спатрэбілася шмат высілкаў.
Так захавалі гістарычную памяць пра сваіх продкаў сябры партыі БНФ з Баранавіч.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя