Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш развітых сусветных рынкаў
Польшча афіцыйна ўвайшла ў групу 25 найбольш развітых сусветных рынкаў паводле класіфікацыі агенцтва FTSE Russell. Рашэнне абвясцілі год таму, а сёння яно ўступіла ў сілу. Цяпер Польшча знаходзіцца ў той жа групе, што ЗША, Японія і Нямеччына.
Польшча – першы і пакуль што адзіны рынак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў групе развітых краін.
Цырымонія прыняцця Польшчы ў групу 25 развітых дзяржаў адбылася на Лонданскай фондавай біржы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі варшаўскай біржы і польскія бізнесмэны.
Фота Narodowy Bank Polski