Берасце: Трохбаковае пагадненне без незалежных прафсаюзаў
Незалежныя прафсаюзы Берасцейскай вобласці не ўвайшлі ў трохбаковае пагадненне паміж уладай, прафсаюзам і працадаўцам. Кіраўнік абласнога прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк лічыць, што іх не ўключылі па надуманай прычыне, ведаючы, што прадстаўнік незалежнага прафсаюза будзе абараняць правы і інтарэсы работнікаў.
Гаворыць Зінаіда Міхнюк:
– Нас адфутбольваюць, бо мы іншыя грамадскія арганізацыі, якія не ўваходзяць у ФПБ. Гэта чарговая адпіска, якую робяць грамадзянам. Прафсаюз – гэта ні грамадская арганізацыя, ні аб’яднанне. На ўзроўні рэспублікі прызнаюць, што ёсць два прафцэнтры ў Беларусі. Яны дзейнічаюць, працуюць. У нас адзін прадстаўнік у гэтай камісіі на ўзроўні рэспублікі.
Паводле Зінаіды Міхнюк, яны намераны звярнуцца праз Кангрэс незалежных прафсаюзаў у Рэспубліканскую федэрацыю прафсаюзаў для вырашэння пытання ўключэння прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў у трохбаковае пагадненне ў Берасцейскай вобласці.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце