“Дом, якога няма” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



Некалькі пакаленняў сям’і Марголіных жылі ў дарэвалюцыйным доме па вуліцы Валатаўская, 22. Цяпер на ягоным месцы – безаблічны шматпавярховік. Такі самотны лёс спасцігнуў не толькі гэты дом. На месцы многіх унікальных драўляных будынкаў у Гомелі паўсталі тыповыя гмахі. Цэнтральныя вуліцы горада сталі аднолькавымі. Знікла адметная атмасфера. Аднак былыя гаспадары дагэтуль узгадваюць свае дамы.