«Лыбидь» – цягнік Пецярбург-Кіеў



Цягніком Санкт-Пецярбург – Кіеў езджу з 2013 года.  

Цягнік называецца  па-украінску«Лыбидь» – Лебядзь, паводле легенды «Лыбидь» – сястра трох братоў-заснавальнікаў Кіева: Кія, Шчэка ды Хорыва.

Размовы ў цягніку «Лыбидь» – асобная тэма.

Падчас Майдану цягнік нагадваў вулей, пасажыры спрачаліся паміж сабой, гаварылі гучна і шмат.

З 2014 года, калі пачалася вайна, размовы ў цягніку сціхлі.

Шэпт  і маўчанне. Ніхто не ведае, з кім едзе побач ў цягніку. 

Верасень 2018 года.

Цягнік зноў поўніцца гулам. 

У верасні 2018 года са мною ў купе ехалі тры чалавекі.

Усе тры –  з Пецярбургу. Святар  праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату з украінскім грамадзянствам. Інжэнер – адмысловец па маразільным абсталяванні, які ехаў у Дняпро, каб усталяваць помнік на магіле сваёй маці. І яшчэ яшчэ малады хлопец – у госці да сваякоў у Кіеў. 

Традыцыйны пачатак размовы – чысціня ў Беларусі.

Пачынае адмысловец па маразільным абсталяванні: 

  • Ці заўважылі вы, якія чыстыя лясы ўздоўж чыгункі?! 
  • Вось, што значыць, калі ёсць адзін Гаспадар, вось што значыць цвёрдая рука, – адазваўся поп. 
  • А гэта ўсё ад таго, што Лукашэнка дазволіў людзям браць сухастой бясплатна сабе на распал печак. Таму людзі самі выходзяць у лес і цягнуць сухастой сабе на панадворкі. бясплатна. Добры гаспадар. 
  • Так, так гаспадараская рука. Так раней па ўсёй Русі быў Цар – памазанік Божы. 

І ў гэты момант (не жартую і не выдумляю) з верхняй паліцы, дзе едзе піцерскі хлопчык, мне на галаву звалілася папяровая кніга – Джордж Оруэл „1984”. 

 

 

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ